У Пінску мужчына адкрыў стральбу па вокнах дамоў
- 17.01.2013, 11:15
Здарэнне адбылося ўвечары 15 студзеня.
Паводле звестак міліцыі Брэсцкай вобласці, невядомы стрэліў з неўстаноўленай зброі і пашкодзіў два шкла ў акне пакоя жыхара горада.
Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы сумесна з АМАП устанавілі, што страляў 27-гадовы беспрацоўны, раней судзімы за крадзеж і рабаванне. Дома ў яго знойдзеная самаробная прылада, прыстасаваная для стральбы дробнакалібернымі патронамі, і каля 140 патронаў рознага калібра.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.