BE RU EN

Таджыкістан зноў заблакаваў «Фэйсбук»

  • 17.01.2013, 9:20

У апошні раз доступ да Facebook быў зачынены ў снежні 2012 года.

Служба сувязі Таджыкістана ў чарговы раз запатрабавала ад інтэрнэт-правайдэраў і аператараў мабільнай сувязі зачыніць доступ да сацыяльнай сеткі «Фэйсбук», у спіс трапілі яшчэ тры сайта, у тым ліку таджыкскай службы «Радыё Свабода», перадае РІА «Новости».

«Смс-паведамленне, а пазней і распараджэнне ад кіраўніка Службы сувязі Бега Зухурава мы атрымалі напярэдадні ўвечары», - паведаміў прадстаўнік кампаніі інтэрнэт-правайдэра «Тэлекам Тэхноладжы», які ўжо закрыў доступ да гэтых сайтаў.

Усе чатыры сайта неаднаразова блакаваліся на працягу мінулага года. У апошні раз доступ да «Фэйсбуку» быў зачынены ў снежні 2012 года, як заяўляў СМІ Зухураў, «за паклёп на ўлады Таджыкістана».

Апошнія навіны