BE RU EN

Прыгоды і паходы

  • 16.01.2013, 19:09

Вашыя дзеткі задаюць пытанні?

Чаму бывае дзень і ноч? Зіма і лета? Чаму планета Зямля – у космасе? З чаго складаюцца рэчывы? Што такое «хуткасць свету»? Чаму трэба з павагаю ставіцца да прыроды і берагчы яе? Як з непрыгожага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк? Адказы – у праграме «Прыгоды ды паходы».

Гэтая праграма для вас і вашай малечы! Запрашаем у захапляльныя вандроўкі разам з Вожавужам, Свінтусам і Дашаю, падчас якіх нашыя маленькія гледачы даведаюцца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды здарэнні.

Глядзіце «Прыгоды і паходы» на «Белсаце» раз на два тыдні. Першая серыя – ужо ў суботу а 18:45.

Праграма будзе выходзіць на беларускай мове, а таму апроч добрай забавы ды паглыблення ведаў, дзеткі пашыраць слоўнікавы запас беларускіх словаў, пачуюць навуковыя тэрміны і вясёла пабавяць час.

Апошнія навіны