BE RU EN

Страты беларускіх прадпрыемстваў склалі тры трыльёна

  • 16.01.2013, 16:46

У Беларусі па выніках працы за студзень-лістапад 2012 года стратнымі былі 495 арганізацый.

Гэта 5,8% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-лістапад 2012 года склала 2,9 трлн. рублёў, або на 43% менш, чым за студзень-лістапад 2011 года, піша АФН.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 25,2%, Брэсцкую - 20,4% і Віцебскую вобласць - 17,2%.

Апошнія навіны