BE RU EN

Лекі падаражэлі на 6-20%

  • 16.01.2013, 11:52

Падаражэлі некаторыя антыінфекцыйныя, сардэчныя і проціпухлінныя прэпараты.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 21 снежня 2012 года №201.

Гранічныя максімальныя адпускныя кошты павышаныя на лекавыя сродкі, якія вырабляюцца рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемствам «Акадэмфарм», «Белмедпрэпараты» і сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Лекфарм». Павышэнне склала ад 6% да 20%.

Больш за ўсё сярод прэпаратаў, якія падаражэлі, антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага прымянення - 26 найменняў, лекаў, прызначаных для лячэння сардэчна-сасудзістай сістэмы - 23 найменні. Гранічныя максімальныя адпускныя кошты павышаныя на 11 найменняў проціпухлінных і імунамадулюючых лекавых сродкаў.

Падняліся кошты і на іншыя прэпараты.

Апошнія навіны