BE RU EN

Намеснік міністра абароны паляцеў у Брусэль

  • 16.01.2013, 9:50

Першы намеснік міністра абароны Беларусі прымае ўдзел у пасяджэнні ваеннага камітэта еўраатлантычнага партнёрства.

Пасяджэнне на ўзроўні начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў-членаў НАТА і краін-партнёраў праходзіць у сераду ў Брусэлі.

Ад беларускага боку ў пасяджэнні прыме ўдзел начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ваеннага ведамства.

У ходзе пасяджэння будуць абмяркоўвацца пытанні ваеннага супрацоўніцтва ў рамках Савета еўраатлантычнага партнёрства, а таксама ўдзелы краін-партнёраў у дзейнасці НАТА ў сферы ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, адзначылі ў Мінабароны.

Апошнія навіны