BE RU EN

Для турэцкай візы цяпер патрэбныя дзве старонкі пашпарта

  • 15.01.2013, 18:53

Са студзеня дзейнічаюць новыя правілы атрымання турэцкіх віз.

Для турэцкай візы ў пашпарце павінны быць мінімум дзве вольныя старонкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі са спасылкай на амбасаду Турэцкай Рэспублікі.

Законам аб пашпартах Турцыі прадугледжаная наяўнасць у замежнага грамадзяніна пры ўездзе або выездзе з Турцыі дзейнага пашпарта або дакумента, які яго замяняе, з дастатковай колькасцю вольных старонак для стаўляння візавых штампаў альбо налепвання марак і стаўляння штампаў аб уездзе або выездзе.

Да 31 снежня 2012 года замежным грамадзянам, якія не маюць дастатковай колькасці вольных старонак у пашпарце, выдавалася турэцкая ўязная - выязная форма для замежнікаў, у якіх няма вольнага месца ў пашпартах або дакументах-заменніках, якая з’ўяўляецца адмысловай укладкай на дзвюх старонках. Гэтую ўкладку трэба было мець пры сабе падчас знаходжання ў Турцыі і паказваць пры выездзе з краіны.

Пасля гэтай даты замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не маюць дастатковай колькасці вольных старонак у пашпарце, будуць адмаўляць ва ўездзе на тэрыторыю Турцыі.

Апошнія навіны