BE RU EN

«Белтэлекам» павялічыў памер абяцанага плацяжу

  • 15.01.2013, 17:05

Кампанія «Белтэлекам» паведаміла, што з 15 студзеня 2013 года павялічыўся максімальны памер сумы абяцанага плацяжу з 10 да 35 тысяч беларускіх рублёў.

Абанентам паслуг byfly, ZALA, а таксама пакетаў паслуг прадастаўляецца магчымасць скарыстацца сэрвісам «Абяцаны плацёж», які дазваляе папоўніць асабовы рахунак, калі грашовыя сродкі падыходзяць да канца ці ўжо скончыліся. Каб папоўніць свой рахунак з дапамогай сэрвісу «Абяцаны плацёж», неабходна ўвайсці ў «Кабінет карыстальніка», піша TUT.by.

У закладцы «Тарыфы і паслугі» варта абраць функцыю «Рэгістрацыя абяцанага плацяжу». У полі «Сума» - увесці жаданую суму абяцанага плацяжу, якая не перавышае 35 000 рублёў. На працягу трох каляндарных дзён з моманту замовы сэрвісу «Абяцаны плацёж» неабходна пацвердзіць яго аплатай рэальнымі грашыма.

Інфармацыя пра замоўлены сэрвіс «Абяцаны плацёж» адлюстроўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка ў раздзеле «Інфармацыя» ў закладцы «Залічаныя плацяжы і карэкціроўкі».

Апошнія навіны