BE RU EN

Выбух на вадаправодзе ў Тураве

  • 15.01.2013, 11:48

Пацярпелі 2 ратавальніка. Без халоднай вады засталіся больш за 200 кватэр і 430 прыватных дамоў.

Двое ратавальнікаў пацярпелі ў Тураве Гомельскай вобласці пры выбуху балона з кіслародам. Пра гэта 15 студзеня СТВ паведамілі ў МНС.

НЗ адбылося падчас ліквідацыі аварыі на цэнтральным вадаправодзе. Пацярпелыя дастаўлены ў шпіталь. У аднаго з мужчын да 25% апёкаў цела.

У выніку разрыву трубы без халоднай вады засталіся больш за 200 кватэр у 12 жылых дамах, 430 прыватных дамоў, шпіталь і яслі. Ліквідацыя аварыі працягваецца.

Апошнія навіны