BE RU EN

Зборная каманда Беларусі саступіла Сербіі

  • 14.01.2013, 21:50

(абноўлена) Зборная каманда Беларусі ў гандболе ў другім матчы групавой стадыі чэмпіянату свету саступіла камандзе Сербіі з лікам 28:34.

Гэта другая параза беларускай суполкі.

Найлепшым гульцом каманды, як і ўчора, стаў Сяргей Рутэнка, які закінуў у браму спаборніка 11 галоў.

Падчас першай сустрэчы турніру, які праходзіць у гішпанскай Сарагосе, беларусы саступілі нацыянальнай камандзе Польшчы (22:24). Сербская суполка ўчора пачала выступ у групе з распляжвання каманды Паўднёвай Карэі. Сербская і польская нацыянальныя каманды ўважаюцца за наймацнейшыя ў групе «С», у якой выступаюць на турніры беларусы.

Наступны матч Беларусь правядзе заўтра супраць каманды Паўднёвай Карэі. У 1/8 фіналу выходзяць чатыры найлепшыя суполкі групы.

Апошнія навіны