BE RU EN

Падазраванага ў збіцці інваліда ў метро адпусцілі з ІЧУ

  • 14.01.2013, 16:44

(абноўлена) 14 студзеня пракуратура адмовіла ў змяшчэнні пад варту галоўнага падазраванага ў збіцці інваліда ў вагоне сталічнага метрапалітэна.

Следчымі органамі прынятае рашэнне адпусціць менчука 1995 года нараджэння з ІЧУ пад нагляд бацькоў, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Менску Аляксандр Герасімаў.

11 студзеня Партызанскім раённым аддзелам СК у дачыненні да маладога чалавека была ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса. Па справе дапытаныя сем сведак.

Праводзяцца следчыя мерапрыемствы па ўсталяванні ролі ў канфлікце брата падазраванага 1996 года нараджэння. Аб ролі дзяўчыны следчыя пакуль не распаўсюджваюцца.

Апошнія навіны