BE RU EN

Мінюст прыпыніў на месяц рэгістрацыю МХД

  • 14.01.2013, 16:33

Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты».

У Мінюсце ад аргкамітэта МХД у дадатак да ўжо пададзеных дакументаў запатрабавалі падаць дакументы, падача якіх не прадугледжаная законам. Кіраўніцтва МХД падаваць гэтыя дакументы не збіраецца і лічыць, што яны патрэбныя, каб зрабіць справу аб нерэгістрацыі аб'яднання, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, што ўстаноўчы сход грамадзкай арганізацыі «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты» адбыўся ў Менску 3 лістапада 2012 года.

«Устаноўчы сход і тое, як заснавальнікі МХД ставілі свае подпісы за заснаванне арганізацыі, фіксавалася на відэа. Гэтыя кадры, безумоўна, будуць прадэманстраваныя ў судзе ў выпадку, калі МХД афіцыйна адмовяць у рэгістрацыі», - адзначыла старшыня аргкамітэта МХД Марына Хоміч.

Апошнія навіны