BE RU EN

Азаранка адмовілася выступіць за зборную

  • 14.01.2013, 15:37

З 6 па 9 лютага 2013 года ў Эйлаце, Ізраіль пройдуць матчы 1 групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацый.

Каманда Рэспублікі Беларусь на мінулым тыдні была заяўленая ў наступным складзе: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Ілона Крэмень, Аляксандра Сасновіч, капітан каманды - Таццяна Пучак, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай тэніснай федэрацыі.

Як стала вядома па інфармацыі з Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, лідэр сусветнага жаночага тэніса Вікторыя Азаранка прымаць удзел у паказаным матчы не будзе. Яе месца зойме Кацярына Дзегалевіч.

Апошнія навіны