BE RU EN

Юбілей Алы Уладзіміраўны Саннікавай

  • 14.01.2013, 15:01

Сёння спаўняецца 80 гадоў маці былога кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Андрэя Саннікава.

Ала Саннікава на працягу 16 месяцаў чакала вызвалення свайго сына з турмы, куды яго кінулі за пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Увесь гэты час яна адстойвала правы Андрэя Саннікава, яго жонкі Ірыны Халіп і іх сына.

Яе сіла, дабрыня, цярпенне і любоў выклікаюць захапленне.

Жадаем Але Уладзіміраўне моцнага здароўя і хутчэйшага ўз'яднання са сваёй сям'ёй.

Апошнія навіны