BE RU EN

Закрыты суд над Палуднем

  • 14.01.2013, 7:58

Сёння пачынаецца суд над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў.

Справу разглядае Ваенная калегія Вярхоўнага суда. Суд адбудзецца ў памяшканні Беларускага ваеннага суда.

Яўген Палудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Палудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Палудня была заведзеная другая крымінальная справа - па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'ядналі ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Палудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

Намеснікам кіраўніка МУС - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Палудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 года.

Ён прысутнічаў на акцыях пратэсту апазіцыі і асабіста камандаваў іх разгонамі.

Апошнія навіны