BE RU EN

Беларуская гітарыстка скарае Еўропу

  • 13.01.2013, 21:30

Наталля Ліпніцкая - адна з самых вядомых гітарыстак у Еўропе.

Яна ўжо 10 гадоў жыве за межамі радзімы і зладзіла для еўрапейцаў некалькі сотняў канцэртаў, паведамляе тэлеканал "Белсат".

Віртуозка, у жылах якой цячэ беларуская кроў, не развітваецца з гітарай з дзяцінства: у 8-гадовым узросце бацькі аддалі яе ў музычную школу. Пазней, свядома абраўшы гітару, яна паглыбляла сваю музычную адукацыю ў музычнай вучэльні і кансерваторыі.

Невыпадкова месцам свайго сталага жыхарства Наталля Ліпніцкая выбрала Парыж. Яна адзначае, што само асяроддзе горада патрабуе быць арыгінальным і незвычайным чалавекам. Не меншую ролю ў развіцці творчага падыходу адыгрывае тут, на думку былой жыхаркі Менска, мінуўшчына. «Гісторыя Парыжа натхняе на мастацтва, творчасць ды інтэлектуальную чыннасць», - адзначыла гітарыстка.

З канцэртамі Ліпніцкая наведала большасць еўрапейскіх краін, але не забывае радзіму. Беларусь для музыкі - цёплы ўспамін і моцная крыніца натхнення. «Для мяне Радзіма - гэта мае бацькі, гэта мая культура, гэта мой менталітэт», - кажа яна.

Апошнія навіны