BE RU EN

Домрачава прыйшла другой

  • 13.01.2013, 16:26

Біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 13 студзеня, у заключны дзень пятага этапу Кубка свету ў Рупольдынгу.

Як паведамляе БелаПАН, дыстанцыю 12,5 км спартоўка пераадолела за 37 хвілін 41,1 сэкунды з двума штрафнымі коламі(1 +0 +1 +0). Яна на 26,7 секунды асталася ад нарвежкі Торы Бэргэр (0 +0 +1 +0) і на 11,1 сэкунды выперадзіла расейку Вольгу Зайцаву, якая фінішавала трэцяй (0 +0 +0 +1). Надзея Скардзіна паказала 20-ы вынік (39.53,5; 0 +1 +0 +0).

У агульным заліку Кубка свету наперадзе Бэргэр (574 балы), немка Мірыям Гёснэр (471) і Домрачава (443). Скардзіна на 15-м месцы (274).

Шосты этап КМ пройдзе ў італійскім Антхольцы з 17 да 20 студзеня.

Апошнія навіны