BE RU EN

Егіпецкі суд перагледзіць справу Мубарака

  • 13.01.2013, 12:57

Егіпецкі суд у нядзелю пастанавіў паўторна разгледзець справу былога прэзідэнта краіны.

Суд прыняў такую пастанову пасля вывучэння апеляцыі, пададзенай адвакатамі Хосні Мубарака, ён патрабуе перагляду справы, паведамляе «Інтэрфакс».

Хосні Мубарак сышоў у адстаўку пасля масавых акцый пратэсту ў лютым 2011 года і затым быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за датычнасць да загубы дэманстрантаў. Экс-прэзідэнт правёў у турэмным шпіталі большую частку часу да і пасля суда.

Апошнія навіны