BE RU EN

ГУМ ачапілі праз мяшок са смеццем

  • 12.01.2013, 15:23

Каля ГУМа ў Менску сёння раніцай быў знойдзены падазроны мяшок.

Праз гэтага тэрыторыя вакол будынка пэўны час была ачэпленая, паведамляе БелТА.

У ГУМе ўдакладнілі, што падазроны мяшок заўважылі мінакі, яны ж звярнуліся ў міліцыю.

Крама працягвала працу ў той час, пакуль на ачэпленай тэрыторыі працавалі спецыялісты. «Усё прайшло вельмі хутка, ніякай панікі не было», - сказалі ў ГУМе.

Як высветлілася пазней, у мяшку было смецце.

Апошнія навіны