BE RU EN

Два гады без «Аўтарадыё»

  • 12.01.2013, 11:35

12 студзеня 2011 калектыў радыёстанцыі быў пастаўлены перад фактам згортвання вяшчання.

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, прычынай стала распаўсюджванне ў эфіры матэрыялаў, якія ўтрымлівалі «публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Такім чыноўнікі Міністэрства інфармацыі прызналі тэкст перадвыбарчага роліка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава - «Лёс краіны вызначаецца не на кухні, а на плошчы». Нягледзячы на тое, што рэкламны шаблон быў распаўсюджаны і афіцыйнымі СМІ, праблемы паўсталі толькі ў «Аўтарадыё».

Cпрэчная сітуацыя з Міністэрствам інфармацыі спачатку склалася на карысць «Аўтарадыё». 9 сакавіка 2011 года Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў неправадзейным папярэджанне Міністэрства інфармацыі, а таксама пастанову Рэспубліканскай камісіі тэлевізіі і радыёвяшчання аб спыненні вяшчання радыёстанцыі. Аднак ужо 17 сакавіка касацыйная калегія таго ж суда скасавала ранейшую пастанову, накіраваўшы справу на паўторны разгляд. Наступныя пасяджэнні нічога добрага калектыву «Аўтарадыё» не прынеслі, а 10 траўня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда канчаткова адхіліла скаргу кіраўніцтва радыёстанцыі аб прызнанні неправадзейнай пастановы спыніць вяшчанне.

Апошнія навіны