BE RU EN

Па справе аб штурме Віленскага тэлецэнтра праходзіць 81 чалавек

  • 11.01.2013, 13:44

Генпракуратура Літвы падазрае некалькі дзесяткаў чалавек у датычнасці да падзеяў, якія адбыліся 13 студзеня 1991 каля тэлецэнтра ў Вільні.

Група, якая вядзе дасудовае расследаванне за апошнія два гады сабрала дадзеныя, на падставе якіх праводзіцца расследаванне ў дачыненні да 81 чалавек, перадае «Інтэрфакс».

Сярод іх асобы, якія займалі кіруючыя пасады ў Міністэрстве абароны СССР, МУС, КДБ і ўдзельнічалі ў штурме стратэгічна важных аб'ектаў.

Вярхоўны Савет Літвы ў сакавіку 1990 года абвясціў аб аднаўленні незалежнасці рэспублікі, але савецкае кіраўніцтва расцаніла гэта рашэнне як рашэнне, якое супярэчыць Канстытуцыі. У студзені 1991 года ў Літве пачаліся акцыі пратэсту, пасля чаго туды былі перакінутыя байцы спецпадраздзяленняў, частак ВДВ.

У ноч на 13 студзеня ў ходзе сутыкненняў мітынгоўцаў з вайскоўцамі ў Вільні каля тэлецэнтру загінулі 14 чалавек, больш за 600 былі параненыя.

Раней паведамлялася, што па гэтай справе ў Літве 23 чалавекі падазраюцца ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. 21 з іх - грамадзяне Расеі. Масква адмаўляецца выдаць іх Літве.

Адным з галоўных падазраваных у датычнасці да шэрагу цяжкіх злачынстваў, звязаных з падзеямі студзеня 1991 года ў Літве, з'яўляецца генерал Уладзімір Усхопчык. У той час ён з'яўляўся камандзірам 107-й мотастралковай дывізіі Савецкай арміі і начальнікам Віленскага гарнізона. З 1991 года генерал знаходзіцца ў Беларусі, улады якой адмаўляюцца выдаваць яго праваахоўным органам Літвы.

З 2000 па 2004 год Уладзімір Усхопчык быў намеснікам міністра абароны Беларусі.

Апошнія навіны