BE RU EN

Максім Мірны выйшаў у фінал турніру ў Сіднэі

  • 11.01.2013, 13:26

Беларускі тэнісіст выступаў у пары з румынам Хорыя Тэкаў.

У матчы 1/2 фіналу парнага разраду турніру ў Сіднэі яны перамаглі іспанскі дуэт Давід Марэра/Фернанда Вердаска з лікам 6:1, 6:1 і выйшлі ў фінал спаборніцтваў, паведамляе «Прессбол».

Супернікі Максіма Мірнага і Хорыя Тэкаў у вырашальным матчы ў Сіднэі стануць браты-блізняты Боб і Майк Браяны з ЗША, якія цяпер з'яўляюцца самым моцным дуэтам у свеце.

Апошнія навіны