BE RU EN

Лёгкі: Доўга заставацца прэс-сакратаром Лукашэнкі не планую

  • 11.01.2013, 10:50

Праўда, дакладную дату свайго пераходу на іншае месца працы кіраўнік прэс-службы дыктатара не называе.

Пра гэта ён паведаміў у каментары «Еўрарадыё».

«Некаторы час яшчэ буду радаваць вас на гэтай пасадзе. Проста атрымалася, што трэба будзе пакінуць гэтую пасаду крыху пазней», - сказаў Павел Лёгкі.

Тым не менш Лёгкі запэўнівае, што збіраецца сысці з пасады прэс-сакратара менш чым за паўгода. Ён не тлумачыць, з чым звязаная гэтая затрымка - з адсутнасцю кандыдатуры, якая яго заменіць, ці з нечым іншым.

Нагадаем, пастановай Саўміна ад 22 кастрычніка 2012 года кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі быў прызначаны дарадцам ў амбасаду Беларусі ў Расеі. Побач з Лукашэнкам на пасадзе кіраўніка яго прэс-службы Лёгкі знаходзіцца з 2004 года.

Апошнія навіны