BE RU EN

Адзіныя пашпарты для транспарту ўвядуць з 1 ліпеня

  • 10.01.2013, 19:20

Адзіныя формы бланкаў пашпартоў транспартных сродкаў, пашпартоў шасі транспартных сродкаў і пашпартоў самаходных машын плануецца ўвесці ў Мытным саюзе з 1 ліпеня 2013 года.

Гэта прадугледжана праектам адпаведнага міжурадавага пагаднення, ухваленага Радай Еўразійскай эканамічнай камісіі і размешчанага на яе афіцыйным сайце, паведамляе БелТА.

Згодна з дакументам, адзіныя формы бланкаў будуць дзейнічаць да пачатку дзеянне сістэм электронных пашпартоў. Праектам прадугледжана, што з 1 студзеня 2015 года ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-чальцоў МС і арганізацыямі-вытворцамі, уключанымі ў спецыяльны пералік, будуць афармляцца электронныя пашпарты транспартных сродкаў, пашпарты шасі транспартных сродкаў і пашпарты самаходных машын.

Пры гэтым да 1 ліпеня гэтага года пашпарты афармляюцца асаблівым чынам: Беларусь і Казахстан у адпаведнасці з іх заяўкамі забяспечваюцца ўпаўнаважаным органам Расеі патрэбнай колькасцю расейскіх бланкаў.

Пагадненне падлягае ратыфікацыі і будзе часова дзейнічаць з дня падпісання. ЕЭК накіравала праект дакумента для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ягонага падпісання.

Апошнія навіны