BE RU EN

Памочнік Лукашэнкі стаў намеснікам Макея

  • 10.01.2013, 13:38

Валянцін Рыбакоў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 9 студзеня №18.

Лукашэнка 8 студзеня вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка ў сувязі з пераходам на іншую працу. У той жа дзень ён вызваліў ад пасады намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка, прызначыўшы яго Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве.

У адміністрацыі беларускага дыктатара Рыбакоў займаўся пытаннямі знешняй палітыкі і часцей за ўсё знаходзіўся «у цені». У 2011 годзе сайт WikiLeaks праліў святло на гэтую фігуру, апублікаваўшы канфідэнцыйную перапіску дыпламатаў Злучаных Штатаў Амерыкі, - Валянцін Рыбакоў згадваецца ў дзесятках дэпеш. У дакументах з архіва WikiLeaks памочніка прэзідэнта апісваюць як «устояны кантакт» амбасады ЗША ў Беларусі, падпарадкаваны кіраўніку прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміру Макею. Цяпер Макей, нагадаем, займае пасаду кіраўніка МЗС.

Апошнія навіны