BE RU EN

За апазіцыйныя ўлёткі - на суткі

  • 10.01.2013, 12:49

Суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў сёння актывістаў «Гавары праўду» да 5 і 10 сутак арышту.

Актывістка кампаніі Святлана Волкава прысуджаная да 5 сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава прысудзілі да 10 сутак. Падстава - «непадпарадкаванне міліцыі».

Як паведамляе сайт кампаніі, Святлану Волкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага. Двух хлопцаў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны.

Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».

9 студзеня Святлана Волкава паспела патэлефанаваць прадстаўніку кампаніі Таццяне Караткевіч і паведаміць аб затрыманні. Сказала, што ёй не паведамляюць, чаму затрымалі, але знялі адбіткі пальцаў. Пазней сувязь з ёй перапынілася.

Апошнія навіны