BE RU EN

Актывістку «Гавары праўду» пратрымалі ў РУУС усю ноч

  • 10.01.2013, 11:27

Святлана Волкава, актывістка «Гавары праўду», была затрыманая ўчора, 9 студзеня, прыблізна ў сем гадзін вечара.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

Абставіны затрымання невядомыя. Аднак верагодна, як кажа Караткевіч, падставай для затрымання стаў распаўсюд улётак.

9 студзеня Святлана паспела патэлефанаваць Таццяне Караткевіч і паведаміць аб затрыманні. Сказала, што ёй не паведамляюць, чаму затрымалі, але знялі адбіткі пальцаў. Пазней сувязь з ёй перапынілася.

Сёння дзяжурны ў міліцыі Кастрычніцкага раёну паведаміў, што суд над Волкавай можа адбыцца пасля абеду.

Апошнія навіны