BE RU EN

Памочнік галоўнага трэнера ХК «Дынама» узначаліў «Амур»

  • 10.01.2013, 11:08

Новым галоўным трэнерам «Амура» прызначаны Яўген Папіхін.

Кантракт падпісаны да канца сезона з магчымасцю падаўжэння, піша TUT.by.

Кантракт з трэнерам «Амура» Юрыем Кузняцовым скасаваны па ўзаемнай дамоўленасці. Раней па ходу сезона кіраўніцтва хабараўскага клуба звольніла фінскага трэнера Хану Йорціку.

«Амур» цяпер займае 11-е месца ва Усходняй канферэнцыі, адстаючы ад «Нафтахіміка», які ідзе 8-м, на 18 ачкоў.

Нагадаем, Яўген Папіхін увайшоў у штаб менскага «Дынама» ў 2011 годзе і працаваў пераважна з абаронцамі.

Інфармацыі пра тое, хто стане новым памочнікам Аляксандра Андрыеўскага, пакуль не паступала. Аднак верагодным зменшчыкам расейскага спецыяліста можа стаць Андрэй Скабелка. Трэнера нацыянальнай каманды Беларусі звязвае з галаўкамам «Дынама» праца ў «Гомелі» і зборнай. Адзначым таксама, што «Гомель» і «Дынама» знаходзяцца ў партнёрскіх адносінах.

Таксама не варта выключаць магчымасць вяртання на трэнерскую лаву трэнера-кансультанта «Дынама» Марэка Сікоры, які кіраваў камандай два папярэднія сезоны.

Менскае «Дынама» цяпер займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад«Данбаса», які ідзе 8-м, на 2 ачкі.

Апошнія навіны