BE RU EN

Кітайскія журналісты дамагліся паслаблення цэнзуры

  • 10.01.2013, 9:45

Журналісты галоўнай ліберальнай газеты Кітая «Наньфан Чжоўмо» дасягнулі пагаднення з мясцовымі ўладамі і спынілі забастоўку.

Рэдакцыя газеты і ўлады змаглі прыйсці да пагаднення, згодна з якім цэнзура будзе аслабленая. Пачынаючы з чацвярга, 10 студзеня, выданне пачне выходзіць у звычайным рэжыме.

Скандал вакол Наньфан Чжоўмо выліўся пасля таго, як па патрабаванню ўладаў правінцыі Гуандун віншаванне з Новым годам і заклік да захавання канстытуцыйных свабодаў на першай паласе рэдакцыя замяніла на артыкул аб дасягненнях кіруючай Камуністычнай партыі, паведамляе тэлеканал Euronews.

У мінулую нядзелю галоўны рэдактар газеты сказаў, што яго рашэнне было прынята без умяшання ўлад. Журналісты газеты дыстанцыяваліся ад гэтай заявы і абвясцілі ў панядзелак забастоўку, якую падтрымалі сотні маніфестантаў, якія прыйшлі да будынка рэдакцыі Southern Weekley у горадзе Гуанджоў, сталіцы правінцыі Гуандун.

Апошнія навіны