BE RU EN

У таўкатні каля стадыёна ў Кот-д'Івуары загінулі 60 чалавек

  • 1.01.2013, 17:18

У таўкатні каля стадыёна ў найбуйнейшым горадзе Кот-д'Івуара Абіджане загінулі не менш за 60 чалавек.

Паніка і цісканіна ўзнікла падчас навагодняга феерверка. Што напалохала натоўп, пакуль не ўдакладняецца. Паведамляецца толькі, што наведвальнікі выбягалі з будынка. Паводле інфармацыі Reuters, людзі гінулі ўжо на вуліцы каля стадыёна, піша lenta.ru.

Прадстаўнік выратавальных сіл Іса Сако заявіў у эфіры мясцовага тэлебачання, што колькасць параненых складае каля 200 чалавек. У той жа час іншы супрацоўнік выратавальных службаў (яго імя і пасада не называюцца) сказаў журналісту AFP аб 48 параненых.

Па інфармацыі выдання Le Figaro, сярод пацярпелых шмат дзяцей. Выданне Rue89 удакладняе, што на шоў прысутнічалі ў асноўным дзеці і падлеткі ва ўзросце ад васьмі да 15 гадоў.

Апошнія навіны