BE RU EN

ЗВР падаюць другі месяц запар

  • 7.09.2012, 15:08

Паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка, золатавалютныя рэзервы нашай краіны за жнівень скараціліся на $89 млн - да $8,159 млрд.

Гэта скарачэнне працягваецца ўжо другі месяц. Нагадаем, у ліпені ЗВР Беларусі знізіліся на $82 млн.

Характэрна, што ў нацыянальным вызначэнні ЗВР Беларусі скараціліся нашмат больш значна - адразу на $1 млрд - і ўпалі да мінімальнага значэння з пачатку года ў $8,776 млрд, піша onliner.by.

Як растлумачылі ў прэс-рэлізе Нацбанка, скарачэнне золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні звязана ў першую чаргу з завяршэннем здзелкі СВОП з Народным банкам Кітая. Акрамя таго, на ўзровень золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ў поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальнага банка і ўрада Рэспублікі Беларусь.

Зніжэнне ЗВР Беларусі па часе супала з закрыццём схем экспарту растваральнікаў без выплаты экспартных пошлін у расейскі бюджэт.

Нагадаем, не так даўно кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што не чакае пагаршэння сітуацыі на валютным рынку ў сувязі са скарачэннем беларускага экспарту растваральнікаў.

Апошнія навіны