BE RU EN

Apple рыхтуе ўласнае анлайн-радыё

  • 7.09.2012, 11:00

Па дадзеных крыніц The Wall Street Journal, амерыканская кампанія Apple разглядае магчымасць запуску ўласнага онлайн-радыё, аналага і патэнцыйнага канкурэнта папулярнага сэрвісу Pandora.

Адзначаецца, што кліент сэрвісу будзе даступны не толькі ўладальнікам прадукцыі Apple, але і для кампутараў пад кіраваннем Windows. Версіі для платформы Android не будзе.

Запуск сэрвісу, як лічыць ArsTechnica, можа з'яўляцца ахоўнай мерай супраць папулярнасці Pandora і Spotify, аднак асаблівай фінансавай выгады Apple не атрымае. У той жа час кампанія, па дадзеных крыніц, зможа абысці некаторыя абмежаванні, якія датычацца ліцэнзавання кантэнту. Заключыўшы дамовы наўпрост з гуказапісвальнымі лэйбламі, Apple атрымае перавагі ў адносінах да канкурэнтаў.

У цяперашні час перамовы нібыта знаходзяцца на ранняй стадыі, таму ніякіх анонсаў ў бліжэйшы час чакаць не варта.

Як нагадвае «РІА Новости», сэрвіс Pandora з'яўляецца стратным. За травень - ліпень 2012 года кампанія адчыталася аб страце ў памеры $5,4 млн пры выручцы ў $101,3 млн. Асноўнай прычынай праблем называюць высокі кошт роялці за выкарыстанне музычных кампазіцый.

Апошнія навіны