BE RU EN

Год без Салея, Астапчука і Крываносава

  • 7.09.2012, 9:46

7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт Як-42, у якім ляцелі ў Менск хакеісты «Лакаматыва».

На борце самалёта, акрамя расейцаў і замежных легіянераў «Лакаматыва», былі і тры беларусы - ураджэнцы Менска Руслан Салей і Мікалай Крываносаў, а таксама навапалачанін Сяргей Астапчук. Асабліва заўзятары чакалі прыезду Салея, які стаў легендарнай асобай яшчэ пры жыцці: 36-гадовы ветэран быў першым беларусам, якія меў у сваім актыве амаль тысячу матчаў у Нацыянальнай хакейнай лізе.

Заўтра на Маскоўскіх могілках сталіцы адкрыюць помнік на магіле Салея, капітана нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, які ўжо стаў легендай беларускага хакея. А сёння ў 19.55 тэлеканал «Беларусь-1» пакажа фільм пра Руслана Салея.

Апошнія навіны