BE RU EN

Падчас ператрусу затрыманы актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі

  • 5.09.2012, 15:35

5 верасня каля 13-30 у кватэру да актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» - «Zмена» Ягора Віняцкага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Як паведаміў сайту «Гавары праўду!» лідэр «Zмены» Павел Вінаградаў фармальнай нагодай для візіту міліцыянтаў было правядзенне «ператрусу». Ці прад'яўлялі Ягору адпаведную пастанову невядома. У выніку ў моладзевага актывіста была канфіскавана нейкая друкаваная прадукцыя, а сам ён дастаўлены для правядзення апытання ў Першамайскі РУУС г. Менска.

- Думаю гэта непасрэдна звязана з будучымі «выбарамі» і з абвешчанай намі кампаніяй «Байкот -101». Тое, што ён быў даверанай асобай кандыдата Арцёма Лявы, толькі пацвярджае маю тэорыю, - пракаментаваў гэтыя падзеі Вінаградаў.

Апошнія навіны