BE RU EN

Зніклы брэсцкі актывіст знайшоўся ў СІЗА

  • 4.09.2012, 15:51

Яго падазраюць у нібыта здзяйсненні крымінальнага злачынства.

Віталя Каўша знайшлі бацькі і жонка. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Паводле яго слоў, сваякі Віталя паўторна наведалі РАУС Брэсцкага раёна і гарадскі следчы ізалятар. Там пацвердзілі, што Віталь Коўш у ізалятары, перадае «Еўрарадыё».

Міліцыянты паведамілі, што Віталя Каўша падазраюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя. Абвінавачванне павінна быць прад'яўлена на працягу 10 дзён з моманту затрымання, адзначыў Раман Кісляк.

Нагадаем, 1 верасня Віталя Каўша затрымалі ў вёсцы пад Брэстам пяцёра невядомых мужчын у спартыўных касцюмах. Яны павалілі актывіста моладзевага руху на зямлю і збілі нагамі. Адбывалася гэта на вачах жонкі і маленькага сына. Па словах Жанны Коўш, невядомыя не прадставіліся, пасадзілі яе мужа ў белыя «Жыгулі» і з'ехалі. У міліцыі і следчым ізалятары сваякам спачатку казалі, што Віталя да іх не прывозілі.

Апошнія навіны