BE RU EN

У Бабруйску гарэў былы езуіцкі касцёл (Фота)

  • 3.09.2012, 17:33

Ад агню моцна пацярпела верхняя частка будынка.

Гэта ўжо другі пажар у касцёле. Першы раз ён гарэў у ноч з 3 на 4 снежня мінулага года. Тады прычынай пажару стала тленне смецця ўнутры будынка.

Між пажарамі на сценах касцёла з'явіліся абразлівыя надпісы «Смерць каталікам, слава Расеі» і «Смерць езуітам». Вандалы таксама ўзгадалі нядобрым словам і святога пакутніка Андрэя Баболю, які па-зверску быў закатаваны казакамі ў «спробах абароту ў праваслаўе».

Вінаватых у пажарах міліцыянты не знайшлі, паведамляе сайт babruisk.by. Таксама міліцыянтаў не зацікавілі абразлівыя надпісы. Яны заявілі, што «надпісаў і малюнкаў рэлігійнай накіраванасці выяўлена не было».

Апошнія навіны