BE RU EN

Двое п'яных расейцаў адкрылі стральбу ў Брэсце

  • 3.09.2012, 16:14

Начныя выстрэлы каля гасцініцы «Эрмітаж» моцна ўстрывожылі жыхароў размешчаных побач дамоў.

Людзі патэлефанавалі ў міліцыю.

Як паведамляе сайт tomin.by, на месцы здарэння міліцыянты затрымалі двух расейцаў. Абодва былі моцна п'янымі. У аднаго з гасцей Брэста міліцыянты канфіскавалі траўматычны пісталет.

Зброю мужчына завёз у краіну незаконна: «траўмаціка» зарэгістраваная ў Расеі, але не праходзіла рэгістрацыю ў Беларусі.

У міліцыі прызначылі экспертызу, пасля якой і вырашаць, ці пачынаць крымінальную справу.

Апошнія навіны