BE RU EN

Выйшаў на волю Аляксандр Арцыбашаў

  • 28.09.2012, 15:08

28 верасня выйшаў на волю адзін з лідэраў «Zмены» Аляксандр Арцыбашаў, які адбыў у турме на Акрэсціна 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Аляксандр быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна сталіцы за ўдзел у агітацыйным пікеце «Боршч ад Ярмошынай», які праводзіўся ў рамках кампаніі «Байкот-101».

Разам з ім былі затрыманыя, а затым і асуджаныя Павел Вінаградаў (12 сутак арышту), Ягор Віняцкі (7 сутак арышту, ужо вызваліўся), Ганна Курловіч (штраф у 2 000 000 рублёў).

Як сказаў актывіст, ён застаўся верны ідэі байкоту і адмовіўся прымаць удзел у галасаванні 23 верасня, піша сайт zapraudu.info.

Апошнія навіны