BE RU EN

Лукашэнка гатовы перавесці Менск на ваеннае становішча

  • 28.09.2012, 14:42

На месца старшыні Менгарвыканкама дыктатар хацеў прызначыць ... «жалезнага» ваеннага чалавека.

Менск павінен стаць узорным горадам, у тым ліку ў частцы кіравання ім. Такую задачу паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы прызначэнні сталічнай вертыкалі, паведамілі БелТА.

«Я вам скажу шчыра, паўтарыўшы недзе: у мяне ўжо двойчы ўзнікала жаданне позна ўвечары зачыніць Менгарвыканкам, апячатаць усе дзверы на суткі, а з раніцы прызначыць старшыню Менгарвыканкама, можа быць, нават ваеннага, «жалезнага» чалавека, які б на працягу кароткага часу пачаў набіраць кіруючы склад, верхавіну гарвыканкама, якія б адсеялі з таго, што ёсць у гарвыканкаме, па мінімуму пакінулі работнікаў і набіралі новых», - сказаў кіраўнік.

«Вось я вам шчыра, публічна яшчэ раз паўтараю жаданне, якое ў мяне двойчы ўзнікала. Я хацеў бы, каб гэта было ў апошні раз, - папярэдзіў дыктатар. - Ласцы нікому не будзе. Як хочаце мяне разумейце. Вы павінны быць у гэтым больш зацікаўлены, чым я, вы ж менчукі, вы ж тут выраслі».

Апошнія навіны