BE RU EN

Сведкі-міліцыянты не з'явіліся на суд над апазыцыянеркай

  • 28.09.2012, 13:51

Адміністрацыйную справу ў дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк адправілі ў міліцыю на дапрацоўку.

Як паведаміў «Еўрарадыё» муж актывісткі Андрэй Шарэнда, на разглядзе не было сведак-міліцыянтаў. Таксама суддзя ўстанавіла, што ў справе адсутнічаюць некаторыя дакументы:

- Напрыклад, не было нават рапарту міліцыянтаў. Таму суддзя папросту накіравала справу назад у Маскоўскі РУУС горада Брэста - і суд не адбыўся. Лічу, што міліцыянты проста не хочуць лішні раз свяціцца перад журналістамі і спыняць гэтую справу.

Нагадаем, што Паліну Шарэнда-Панасюк разам з мужам і грамадскім актывістам Уладзіславам Бароўскім затрымалі 21 верасня падчас агітацыі за байкот выбараў. Хлопцаў пазней вызвалілі без складання пратаколаў, а дзяўчыну пакінулі на суткі ў ізалятары часовага ўтрымання. Актывістку абвінавацілі ў незаконным распаўсюджванні друкаванай прадукцыі і супраціўленні супрацоўнікам міліцыі. Разгляд яе справы павінен быў адбыцца 24 верасня, але яго перанеслі на 28-е, бо справа нібыта згубілася.

Апошнія навіны