BE RU EN

Актывістка БХД стала ахвярай тэлефоннага тэрарызму

  • 28.09.2012, 11:29

Ёй паступаюць сотні званкоў з нагоды продажу «Жыгулёў» і здачы кватэры.

Хтосьці вырашыў выпрабаваць нервы магілёўскага каардынатара партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таісіі Кабанчук, паведамляе прэс-служба БХД.

Невядомыя ў дзень «выбараў» 23 верасня на бабруйскім гарадскім партале bobr.by размясцілі яе тэлефон і інфармацыю, што яна прадае аўтамабіль «Жыгулі» за 200 даляраў і здае двухпакаёвую кватэру за 70 даляраў у месяц. Як вынік, на тэлефон каардынатара БХД абрынуўся шквал званкоў. Толькі за 23 верасня яна налічыла 280 званкоў.

Звароты да адміністрацыі сайта з просьбай убраць абвесткі вынікаў не далі, і Таісіі Кабанчук па-ранейшаму працягваюць тэлефанаваць. У выніку 27 верасня яна вымушана была звярнуцца ў міліцыю.

Апошнія навіны