BE RU EN

Лазавік усё яшчэ спадзяецца на прызнанне выбарчага фарса

  • 28.09.2012, 10:40

ЦВК спадзяецца, што заключная справаздача БДІПЧ АБСЕ аб «выбарах» у Беларусі будзе лепш.

Кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама Беларусі на сустрэчы з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі звярнула ўвагу на нібыта неабгрунтаванасць некаторых высноў, зробленых місіяй у папярэднім заключэнні па выніках галасавання на «парламенцкіх выбарах».

«Цэнтрвыбаркамам было адзначана, што ў гэтым дакуменце місія адлюстравала як некаторыя недахопы ў выбарчай кампаніі, так і тыя станоўчыя зрухі, якія адбыліся ў галіне выбарчага права і правапрымяняльнай практыкі ў Беларусі. У той жа час члены ЦВК адзначылі, што некаторыя высновы, зробленыя місіяй , недастаткова абгрунтаваныя», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У ходзе сустрэчы, праінфармаваў ён, абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы заключнай справаздачы БДІПЧ АБСЕ. «Мы адзначылі, што на папярэдніх «выбарах» назіралася, што выніковая справаздача карэнным чынам адрознівалася ад папярэдняй, прычым у горшы бок», - сказаў М.Лазавік.

«Мілашоскі сказаў, што ён вельмі спадзяецца і прыкладзе намаганні для таго, каб і ў выніковую справаздачу ляглі тыя факты, якія былі непасрэдна вывялены членамі місіі - як станоўчыя, так і адмоўныя», - адзначыў сакратар ЦВК.

Нагадаем, згодна з папярэднім дакладам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, «выбары» у Беларусі не былі свабоднымі і бесстароннімі.

Апошнія навіны