BE RU EN

Малдова не стане праводзіць рэферэндум аб далучэнні да МС

  • 28.09.2012, 9:44

Парламент Малдовы адмовіўся праводзіць рэферэндум аб далучэнні краіны да Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана.

Рэферэндум быў ініцыяваны фракцыяй дэпутатаў Партыі камуністаў (ПКРМ). За адмову прагаласавалі 53 парламентарыя ад кіруючага ў Малдавіі Альянсу за еўрапейскую інтэграцыю, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік Ліберальнай партыі Міхай Гімпу прапанаваў камуністам «не дурыць людзей», адзначыўшы, што «дэмакратыя і яе прынцыпы ў Малдавіі функцыянуюць у адрозненне ад Расеі».

Паводле яго слоў, насельніцтва Малдавіі тройчы прагаласавала за свой «святы выбар» - на парламенцкіх выбарах у 2009 і 2010 гг. і за еўрапейскі шлях развіцця, назваўшы палітыку ПКРМ галасаваць за МС «імперскай». Раней ПКРМ выступіла з патрабаваннем правесці 18 лістапада рэферэндум аб далучэнні Малдовы да МС Расеі, Беларусі і Казахстана.

Апошнія навіны