BE RU EN

Алесь Бяляцкі: Мы ратуем гонар Беларусі (Відэа)

  • 26.09.2012, 13:25

У інтэрнэце з'явіўся міні-фільм пра беларускага палітвязня.

Ён распавядае пра дзейнасць старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і яго пераслед з боку беларускіх улад.

25 верасня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей. У гэты дзень яго жонка Наталля Пінчук у Варшаве ад імя дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа.

Амбасадар ЗША ў Рэспубліцы Польшча Лі Фейнстэйн, уручаючы ўзнагароду адзначыў, што «адным з самых адважных змагароў за свабоду і правы чалавека быў і застаецца Алесь Бяляцкі, які стаяў каля вытокаў беларускага дэмакратычнага руху і быў заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна».

Апошнія навіны