BE RU EN

Мастоўская акруговая камісія правяла выніковае пасяджэнне... ноччу

  • 25.09.2012, 10:51

Мастоўская акруговая камісія па выбарчай акрузе № 56 правяла сваё пасяджэнне па сцвярджэнні вынікаў галасавання на ўчастках і акрузе таемна.

Калі 24 верасня раніцай незалежны назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Рамашкевіч прыйшоў у будынак, дзе знаходзіцца камісія, яму паведамілі, што пасяджэнне адбылося яшчэ ўчора позна ўвечары. Фактычна, калі яно сапраўды праходзіла, яно магло прайсці толькі ноччу. Выдаць Рамашкевічу копію пратакола таксама адмовіліся, параіўшы азнаёміцца з вынікамі «выбараў» праз некалькі дзён у газеце, піша ПЦ «Вясна».

Не далі інфармацыю і праваабаронцы Святлане Рудкоўскай у Гродне, якая была зарэгістраваная назіральнікам у Гродзенскай-сельскай акруговай выбарчай камісіі. Калі яна прыйшла ў камісію, аказалася, што выніковае пасяджэнне ўжо адбылося, а члены камісіі ў асобным пакойчыку «святкуюць» заканчэнне «выбарчай кампаніі». Старшыні камісіі не было, а яе сакратар не дала магчымасці азнаёміцца з выніковым пратаколам на той падставе, што ў яе няма пратаколу.

Незалежныя назіральнікі расцэньваюць гэтыя выпадкі як адмову ў прадастаўленні інфармацыі.

Апошнія навіны