BE RU EN

У Менск зазываюць гастарбайтэраў з Паўночнай Карэі

  • 24.09.2012, 15:44

Дэфіцыт будаўнікоў будуць папаўняць прыцягненнем працоўнай сілы з рэгіёнаў, а таксама з Таджыкістана, Узбекістана, Паўночнай Карэі.

Кадравая палітыка ў бударганізацыях Менска патрабуе сур'ёзнай увагі. Аб гэтым заявіў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле яго слоў, меры па пераадоленні кадравага дэфіцыту ў будаўнічай галіне, якія прымаюцца ў сталіцы, не прыносяць належнага эфекту. Па-ранейшаму многія аб'екты недаўкамплектаваны будаўнікамі, што выклікае асцярогі зрыву тэрмінаў іх здачы, перадае БелТА.

- Работу ў гэтым напрамку трэба актывізаваць, рэзервы для вырашэння кадравай праблемы ў Менску ёсць, - заявіў Мікалай Ладуцька.

Як паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Менскбуд» Мікалай Мілашэўскі, у горадзе рэалізуецца праграма прыцягнення кадраў у будаўніцтва, якая прадугледжвае супрацоўніцтва са студэнцкімі атрадамі, будаўнічымі арганізацыямі з рэгіёнаў, а таксама запрашэнне на працу замежнікаў. Так, на аб'ектах Менска ўжо працуюць грамадзяне Узбекістана і Таджыкістана, заключаюцца дамовы з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай і іншымі краінамі.

Апошнія навіны