BE RU EN

Міліцыя высочвае Дзяніса Садоўскага

  • 24.09.2012, 10:24

Да адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага па месцы яго рэгістрацыі раніцай 24 верасня прыходзіў участковы міліцыянт.

Разам з тым, затрымаць Дзяніса Садоўскага міліцыянт не змог, таму што, прадбачачы гэтую сітуацыю, адказны сакратар БХД дома не начаваў, паведамляе прэс-служба партыі.

«Відавочна, што ўлады спрабуюць спыніць актыўную дзейнасць БХД па асвятленні так званых «выбараў», - адзначыў ён.

Апошнія навіны