BE RU EN

МЗС Славакіі адмяніла консульскія кансультацыі з Беларуссю

  • 21.09.2012, 13:16

Міністэрства замежных спраў Славакіі адмяніла запланаваныя на 20-21 верасня ў Менску консульскія кансультацыі з Беларуссю.

Прычына адмены пакуль не называецца.

Як паведамілі БелаПАН у славацкай амбасадзе ў Менску, дыппрадстаўніцтва яшчэ 19 верасня паведаміла МЗС Беларусі «з дапамогай ноты» аб адмене кансультацый.

Аднак раніцай 20 верасня прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных паведаміў на брыфінгу, што беларуска-славацкія кансультацыі пройдуць у Менску 20-21 верасня. Беларускую дэлегацыю на іх узначаліць начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі, славацкую - начальнік консульскага ўпраўлення знешнепалітычнага ведамства Ігар Пацолак, распавёў Савіных. Ён таксама паведаміў, што бакі плануюць абмеркаваць у тым ліку магчымасць спрашчэння парадку выдачы віз асобным катэгорыям грамадзян Беларусі і Славакіі.

Сёння, каментуючы сітуацыю, Савіных заявіў, што кансультацыі адменены «па пагадненні бакоў».

Апошнія навіны