BE RU EN

«Макдональдс» з'явіцца ў рэгіёнах

  • 19.09.2012, 16:41

Папулярная сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдональдс» у нашай краіне пакуль працуе толькі ў Менску.

Тут у кампаніі сем дзеючых рэстаранаў, а неўзабаве яна збіраецца адкрыць сваю ўстанову на Прывакзальнай плошчы і пабудаваць рэстаран у Сухарава. Планы па выхаду на рэгіянальны рынак у кампаніі «Макдональдс» таксама будуюць даўно, размовы вядуцца ўжо не адзін год.

Цяпер, падобна, кіраўніцтва сеткі ўсё ж вызначылася з пачаткам асваення абласных цэнтраў.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Бабруйскага гарвыканкама Анатоль Кісялёў у інтэрв'ю газеце «Коммерческий курьер» заўважыў, што першы рэгіянальны «Макдональдс» з'явіцца ў Гомелі ў 2014 годзе. «Я размаўляў з іх кіраўніцтвам з гэтай нагоды. У 2014 годзе «Макдональдс» мае намер прыйсці ў абласныя цэнтры. Першым будзе Гомель», - заявіў Кісялёў.

Апошнія навіны