BE RU EN

Казус з праслушкай

  • 19.09.2012, 10:59

Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы.

Кандыдат ад кампаніі «Гавары праўду» па Гродзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Зміцер Бандарчук на днях замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля, пры гэтым вёў размовы па тэлефоне, піша «Народная воля».

Калі ж запчасткі былі прывезены ў Гродна, Бандарчука на аўтавакзале затрымалі міліцыянты, якія сталі шукаць улёткі.

Неўзабаве высветлілася, што ў пакеце сапраўды аўтамабільныя запчасткі, пасля чаго Бандарчука адпусцілі.

Апошнія навіны